6 мая (серада) – “ДЗЕНЬ МАТАЦЫКЛА JAWA (ЯВА)”
на Выставе РЭТРАМАТАЦЫКЛАЎ “Матацыкл на вуліцах Мінска. Гісторыя пра людзей і для людзей”
Пачатак прэзентацыі – 18:30 ГЦ “Скала”, вул. П. Глебкі 5, 2 паверх. ст.м. Спартыўная
Матацыкл ЯВА.
У свой час Мара ўсіх падлеткаў.
І вельмі часта – недасяжная мара. І ужо трошкі прызабытая.
Але ёсць людзі, каторыя любоў да матацыклаў маркі Ява збераглі да сённяшняга дня. І не толькі... А збераглі і аднавілі цудоўныя матацыклы Ява.
У 18.30 апантаныя людзі – Віталь Гапановіч, Сяргей Дзяміцкі, Уладзімір Якусевіч і Аляксандр Бароўскі, сапраўдныя калекцыянеры і рэстаўратары, а галоўнае - “явісты” – з задавальненнем раскажуць пра гісторыю маркі “Ява”, пра тэхнічныя характарыстыкі і асаблівасці рэстаўрацыі, пра ўласны досьвед.
Без сумневу ўсім прысутным будзе цікава паглядзець дакументальны фільм пра “Злет сяброў Явы” (Слет Друзей Явы), і магчыма ўпершыню даведацца пра цікавую старонку матагісторыі чэшскага брэнда. І, што цікава, апошні гістарычны, 16-ты злет адбыўся у Мінску у 1989 годзе. І таксама у Мінску, у 2013 годзе, гэта традыцыя была адноўлена падчас правядзення рэтра-мата фестываля “Кола Часу”.
Асаблівасцю імпрэзы “Дзень матацыкла Ява” стане анлайн-размова з аматарам Явы з Латвіі – прэзідэнтам клуба ”RETRO JAWA klubs” Георгіем Трыфанавым; і аматарам Явы з радзімы матацыкла - з Чэхіі – мататурыстам і уладальнікам больш 100 экземпляраў ретраматацыклаў маркі “JAWA” Войцехам Гласным.
Праграма:
• цэлы дзень – у фокусе “JAWA”
А ў 18.30 імпрэза:
• Аматары Явы – Віталь Гапановіч, Сяргей Дзяміцкі, Уладзімір Якусевіч і Аляксандр Бароўскі раскажуць пра гісторыю і тэх. асаблівасці.
• анлайн-размова з аматарамі Явы з-за мяжы:
Георгіем Трыфанавым (LV), Войцехам Гласным (CZ).
• Прагляд дакументальнага фільма “Злет сяброў Явы” (Слет Друзей Явы)
Пачатак прэзентацыі – 18:30
6 мая (серада)
Выстава працуе з 11.00 да 21.00 штодзённа, без выхадных.
ГЦ “Скала”, вул. П. Глебкі 5, 2 паверх. ст.м. Спартыўная
Кошт: 60 000 дарослыя; 50 000 студэнты і песіянеры; 40 000 дзеці ад 6 да 16.
Дзеці да 6ці год – уваход вольны
Кошт для арганізованных груп ад 8 чалавек:
50 000 дарослыя; 40 000 студэнты і песіянеры; 30 000 дзеці ад 6 да 16
(для групп ад 5ці чалавек – бясплатныя экскурсіі)
Падрабязнасці на RETROMOTO.by